Справаздача па супрацоўніцтву з універсітэтамі Рэспублікі Польша ў 2019 годзе
Супрацоўніцтва з Сілезскім універсітэтам у Катавіцах у 2018/2019 н.г.
У 2018/2019 навучальным годзе супрацоўніцтва з Сілезскім універсітэтам у Катавіцах працягвалася ў вызначаных раней накірунках, а менавіта:
· удзел студэнтаў у Летняй школе польскай мовы, літаратуры і культуры Сілезскага Універсітэта ў Катавіцах, якая штогод арганізуецца ў г. Цешын;
· семестральнае навучанне студэнтаў і магістрантаў аддзялення польскай філалогіі на філалагічным факультэце Сілезскага універсітэта ў Катавіцах у рамках міжнароднай праграмы Erasmus+;
· візіты выкладчыкаў Сілезскага універсітэта ў Катавіцах на філалагічным факультэце БДУ і правядзенне заняткаў са студэнтамі аддзялення польскай філалогіі, у т.л. у рамках міжнароднай праграмы Erasmus+;
· візіты выкладчыкаў БДУ на філалагічным факультэце Сілезскага універсітэта ў Катавіцах і правядзенне заняткаў са студэнтамі аддзяленняў польскай філалогіі, слухачамі аддзялення паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі “польская мова як замежная”, студэнтамі аддзялення міжнародных адносін і г.д., у т.л. у рамках міжнароднай праграмы Erasmus+.
У жніўні 2019 г. студэнткі аддзялення польскай філалогіі Кацярына Папко і Анастасія Гілёва сталі ўдзельніцамі Летняй школы польскай мовы, літаратуры і культуры Сілезскага Універсітэта ў Катавіцах, якая штогод арганізуецца ў г. Цешын.
У сакавіку – чэрвені 2019 г. студэнтка аддзялення польскай філалогіі Вера Сячко стала стыпендыятам міжнароднай праграмы Erasmus+, у рамках якой магла ўдзельнічаць у занятках, прысвечаных тэорыі перакладу, польскай мове на фоне еўрапейскіх моў, генеалогіі польскай культуры і інш.
У кастрычніку 2019 г. прафесар Сілезскага універсітэта ў Катавіцах Эва Слаўкова і выкладчыца Школы польскай мовы і культуры Сілезскага універсітэта магістр Паўліна Стасяк правялі цыкл заняткаў са студэнтамі ІІІ курса аддзялення польскай філалогіі. Заняткі былі прысвечаныя функцыянаванню сучаснай польскай мовы і адметнасцям польскай літаратуры на розных этапах яе развіцця. У прыватнасці, увага ўдзельнікаў заняткаў была сканцэнтравана на такіх праблемах, як глабалізацыйныя працэсы ў сучаснай польскай мове, дэмакратызацыя польскай мовы, пытаннях дэтабуізацыі і вульгарызацыі польскай мовы, пранікненні і асвойванні польскай мовай англіцызмаў і г.д.
У сакавіку 2019 г. выкладчыца кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Н. А. Кахновіч са студэнтамі філалагічнага факультэта Сілезскага універсітэта ў Катавіцах правяла заняткі, прысвечаныя канцэпту “гонар” у беларускай моўнай карціне свету, персаналіям і вострым праблемам беларускай інтэрнэт-прасторы, а таксама шматкультурнасці Мінска.
2018 год: Супрацоўніцтва з Сілезскім Універсітэтам у Катавіцах (Рэспубліка Польшча)
Супрацоўніцтва кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ базуецца на такіх відах дзейнасці, як
· удзел студэнтаў у Летняй школе польскай мовы, літаратуры і культуры Сілезскага Універсітэта ў Катавіцах, якая штогод арганізуецца ў г. Цешын;
· семестральнае навучанне студэнтаў і магістрантаў аддзялення польскай філалогіі на філалагічным факультэце Сілезскага універсітэта ў Катавіцах у рамках міжнароднай праграмы Erasmus+;
· візіты выкладчыкаў Сілезскага універсітэта ў Катавіцах на філалагічным факультэце БДУ і правядзенне заняткаў са студэнтамі аддзялення польскай філалогіі, у т.л. у рамках міжнароднай праграмы Erasmus+;
· візіты выкладчыкаў БДУ на філалагічным факультэце Сілезскага універсітэта ў Катавіцах і правядзенне заняткаў са студэнтамі аддзяленняў польскай філалогіі, слухачамі аддзялення паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі “польская мова як замежная”, студэнтамі аддзялення міжнародных адносінаў і г.д., у т.л. у рамках міжнароднай праграмы Erasmus+;
· навуковыя стажыроўкі і ўдзел выкладчыкаў БДУ ў стыпендыяльных праграмах, арганізаваных Сілезсікім універсітэтам у Катавіцах і іншымі універсітэтамі Польшчы;
· удзел выкладчыкаў кафедры ў навуковых канферэнцыях, арганізаваных Сілезсікім універсітэтам у Катавіцах.
Так, з 2013 г. удзельнікамі Летняй школы польскай мовы, літаратуры і культуры сталі Дар’я Марозава (2013, аддзяленне польскай філалогіі), Вольга Аверына (2016, аддзяленне польскай філалогіі), Цімур Буйко (2017 і 2018, аддзяленне польскай філалогіі), Віялета Герасіменка (2017, аддзяленне англійскай філалогіі), Кацярына Папкова (2018, аддзяленне польскай філалогіі), Вольга Сакалова (2018, аддзяленне польскай філалогіі). Выпускнік аддзялення польскай філалогіі Цімур Буйко у 2017 г. стаў пераможцам Міжнароднай дыктоўкі па польскай мове сярод удзельнкаў Летняй школы польскай мовы, літаратуры і культуры.
У летнім семестры 2017/2018 н.г. магістрант кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Яўген Чарнышоў стаў стыпендыятам міжнароднай праграмы Erasmus+.
У летнім семестры 2016/2017 н.г. (красавік 2017 г.) са студэнтамі аддзялення польскай філалогіі правялі заняткі выкладчыкі філалагічнага факультэта Сілезскага універсітэта ў Катавіцах к.ф.н. Агнешка Пеля і к.ф.н. Каміла Чая. Лекцыі к.ф.н. А. Пелі былі прысвечаны развіццю польскай фразеалогіі, функцыянаванню польскай фразеалогіі ў сучаснай польскай мове, а таксама навучанню фразеалогіі замежнікаў. Заняткі к.ф.н. К. Чаі ахоплівалі праблемы развіцця польскай літаратуры ХХ ст.: творчасць польскага паэта Юліяна Тувіма (практычныя заняткі па інтэрпрэтацыі паэзіі), паэзія “Пакалення Калумбаў” (лекцыя), польская пасляваенная паэзія (лекцыя).
У зімовым семестры 2017/2018 н.г. (снежань 2017 г.) са студэнтамі аддзялення польскай філалогіі правялі заняткі выкладчыкі філалагічнага факультэта Сілезскага універсітэта ў Катавіцах к.ф.н. Віялета Хайдук-Гаврон і к.ф.н. Малгажата Смерэчняк. Заняткі праводзіліся са студэнтамі першага курса аддзялення польскай філалогіі і былі прысвечаныя польскім святочным традыцыям Божага Нараджэння і тэме Божага Нараджэння ў польскай літаратуры.
У зімовым семестры 2018/2019 н.г. (кастрычнік 2018 г.) у рамках праграмы Erasmus+ на філалагічным факультэце са студэнтамі другога курса аддзялення польскай філалогіі заняткі праводзілі д.ф.н. Аляксандра Ахтэлік і к.ф.н. Моніка Кшэмпэк. Тэматыка заняткаў ахоплівала асаблівасці камунікацыйнай культуры ў інтэрнэце, асаблівасці польскай сістэмы скланення, маўленчыя памылкі носьбітаў польскай мовы, міжкультурную камунікацыю ў вывучэнні польскай мовы як замежнай, польскія сацыяльныя рытуалы, а таксама рэгіянальную культуру Сілезіі.
У лютым 2016 г. выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Л. С. Падпорынава са студэнтамі філалагічнага факультэта Сілезскага універсітэта ў Катавіцах правяла заняткі, прасвечаныя праблемам атрыбуцыі літаратурнай спадчыны Адама Міцкевіча (лекцыя “Дык каму ж належыць Міцкевіч?”), беларускай літаратуры ў Польшчы (лекцыя “Творчасць Сакрата Яновіча”), а таксама праблемам навучання польскай мове беларускіх студэнтаў (лекцыя і практычныя заняткі “Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы, што вывучаюць польскую мову”).
У лістападзе 2017 г. Л. С. Падпорынава ў рамках праграмы Erasmus+ выступала перад студэнтамі філалагічнага факультэта Сілезскага універсітэта ў Катавіцах з лекцыямі, прысвечанымі польска-беларускім культурным сувязям (лекцыя “Польскія сляды на Беларусі”), шматкультурнаму кантэксту развіцця беларускай нацыянальнай тоеснасці (лекцыя “Ідэнтыфікацыя і нацыянальная тоеснасць на Беларусі”), а таксама праблемам навучання польскай мове беларускіх студэнтаў (лекцыя і практычныя заняткі “Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы, што вывучаюць польскую мову”).
У красавіку 2018 г. праф. д.ф.н. А. А. Кожынава ў рамках праграмы Erasmus+ прачытала лекцыi, прысвечаныя гiсторыi i культуры моў на польска-ўсходнеславянскiм памежжу (Język polski wśród innych języków państwowych Białorusi w okresie międzywojennym; Język białoruski jako reprezentant języków wschodniosłowiańskich; Język polski mniejszości narodowych na kresach wschodnich: Ormianie lwowscy; Identyczność narodowa: kim są Tatarzy polsko-białorusko-litewscy?)
У красавіку 2019 г. на філалагічным факультэце Сілезскага універсітэта ў Катавіцах плануецца ў рамках праграмы Erasmus+ выступленне з лекцыямі выкладчыка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Н. А. Наважылавай.
У кастрычніку 2016 г. на філалагічным факультэце Сілезскага універсітэта ў Катавіцах Л. С. Падпорынава праходзіла стажыроўку ў рамках стыпендыяльный праграмы Інстытуту Міждысцыплінарных Даследаванняў “Artes Liberales” Варшаўскага Універсітэту па спецыяльнасці “дыялекталогія”.
У чэрвені 2016 г. праф. д.ф.н. А. А. Кожынава і выкладчык Л. С. Падпорынава прынялі ўдзел у “Сусветным кангрэсе паланістаў”, арганізатарам якога быў Сілезскі універсітэт у Катавіцах.